Даўгаўпілскаму Цэнтру беларускай культуры – 25

0.0
У майскай перадачы адзначым наступныя тэмы: сквер Францыска Скарыны ў Рызе, навіны Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы, юбілей Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры, а таксама мілагучныя спевы. І пачнем з песні “Дачакайся, матуля”, словы Генадзя Бураўкіна, спявае Зміцер Вайцюшкевіч. Прысвячаецца Дню маці, які Латвія святкуе ў маі.