Беларускія мерапрыемствы перамясціліся ў ZOOM

У першай навагодняй перадачы для беларусаў Латвіі “Світанак” даведаемся пра магчымасці адукацыі ў Беларусі, пацікавімся навінамі Рыжскай беларускай школы, адзначым юбілей пісьменніка Івана Шамякіна, павіншуем з юбілеем Вілянскае беларускае таварыства, пераймем вопыт он-лайн працы Рэзэкненскай і Дагдскай беларускіх суполак, а таксама паслухаем калядныя песні – фальклорныя, вядомыя і прэм’ерныя.