У Рыжскай беларускай школе за парты сядуць 20 першакласнікаў

Інтэрв’ю на тэмы адукацыі і культуры ў новай праграме “Світанак” перамяжоўваюць беларускія кранальныя песні, прысвечаныя менавіта краіне Беларусь. І гэта невыпадкова, бо тэма Беларусі застаецца ў цэнтры ўвагі сусветнай грамадскасці ў сувязі з ходам і вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, гвалтам, акцыямі пратэсту. Памолімся за мір і стабільнасць у незалежнай Беларусі; за беларускі народ, яго адзінства і згоду – пад бессмяротную “Малітву” Янкі Купалы.